Новогрудок 323

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Новогрудок 323 » История Новогрудка » История Новогрудка и окрестностей


История Новогрудка и окрестностей

Сообщений 11 страница 20 из 20

11

Забытая сядзiба
http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/09/14-6i.jpg
За некалькi кiламетраў ад Ляхавiчаў знаходзiцца Грушаўка i, калi б там не было сядзiбы — радавога гнязда Рэйтанаў, то пра яе мала хто i ведаў бы. Маёнтак ужо iснаваў у ХVII стагоддзi, але як сядзiбна-паркавы ансамбль сфармiраваўся напрыканцы ХIХ.
Уладальнiку сядзiбы Ю. Рэйтану хацелася не адстаць ад моды, бо ў той час драўлянае жыллё стала даволi папулярным (карысным для здароўя) i ён на падмурку старога мураванага дома ўзвёў драўляны, якi сёння з’яўляецца помнiкам архiтэктуры.

На гiстарычным фоне Беларусi шляхецкi род Рэйтанаў быў бы непрыкметным, калi б не Тадэвуш Рэйтан. Праўда, цяпер пра знакамiты род напамiнае толькi чыгуначны прыпынак — Рэйтанава.

Дык чым жа прыцягвае да сябе ўвагу Т. Рэйтан ужо не адно пакаленне?

Ён быў паслом ад Навагрудчыны на Варшаўскiм Сейме 1773 года. Для Рэчы Паспалiтай гэта быў трагiчны час. Яе лёс ужо вызначылi. Аўстра-Венгрыя, Прусiя i Расiя вырашылi падзялiць гэтую дзяржаву i неабходна было толькi юрыдычна аформiць — гiстарычны факт.

Т. Рэйтан i паслы ад Вялiкага княства Лiтоўскага выступiлi супраць падзелу Рэчы Паспалiтай, а ў той жа час большасць польскiх паслоў падтрымала караля Станiслава Аўгуста Панятоўскага i не бачыла ў тым падзеле вялiкай катастрофы. Асабiстыя iнтарэсы, у тым лiку i матэрыяльныя, адыгралi тады не апошнюю ролю. Напрыклад, маршалак Сейма А. Панiнскi атрымаў за сваю актыўную падтрымку караля 20 тысяч злотых.

У тым процiстаяннi Т. Рэйтан прайграў i разам са сваiм паплечнiкам С. Корсакам быў аб’яўлены ворагам Рэчы Паспалiтай. У знак пратэсту ўсе паслы ад Вялiкага княства Лiтоўскага пакiнулi Сейм. Вось такая, у агульных абрысах, гiстарычная драма, у якой Т. Рэйтан, заняўшы мужную i прынцыповую пазiцыю, зрабiў сваё iмя шырокавядомым i ў будучых пакаленнях.

Пасля тых падзей Т. Рэйтан заставаўся ў прыгнечаным стане i да канца сваiх дзён пражыў у Грушаўцы, як здань блукаючы наўкол сядзiбы.

«Пана з Чорнай Русi», так яшчэ называлi Т. Рэйтана, пахавалi пры сядзiбе, а затым яго астанкi былi перанесены ў сямейны пахавальны склеп, у якiм i праляжалi да 1939 года. Вядома, што класавы падыход у грамадскiм жыццi адбiўся i на магiлах. Сямейны склеп быў абрабаваны i цяпер паўразбураны, ды i ўсе астатнiя збудаваннi не ў лепшым стане.

* * *

Пакуль дом — жылы, ён здольны процiстаяць часу, а як толькi чалавек пакiдае яго — прыходзiць у заняпад. Нешта падобнае атрымалася i з сядзiбай Рэйтанаў. Яшчэ ў 60-х гадах мiнулага стагоддзя тут знаходзiўся конезавод. Мураваныя стайнi i сёння выглядаюць манументальна i можна падумаць, што на iх архiтэктуру паўплываў англiйскi стыль. I конезавод у Грушаўцы аказаўся невыпадкова. Не толькi жылы дом, але i ўсе падсобныя памяшканнi былi ў добрым стане i нават больш за тое.

…Мне было гадоў чатырнаццаць, як бацька ўзяў з сабою ў Грушаўку i ў сядзiбе давялося заначаваць. Тут праводзiлiся курсы па конегадоўлi i курсанты жылi ў былым маёнтку. Вечарам, калi мужыкi гулялi ў карты, я з запалкамi падняўся па лесвiцы вышэй i адчынiў дзверы, якiя вялi ў нейкую бакоўку цi на гарышча. Чыркнуў сярнiчкай — i ў няроўным святле ўбачыў зваленыя ў кучу старадаўнiя крэслы i яшчэ нейкую мэблю. Тады гэты факт мяне не ўразiў, толькi з гадамi я ўсвядомiў, якiя мастацкiя i гiстарычныя каштоўнасцi валялiся за тымi непрыкметнымi дзвярыма. Хiба ж не дзiўна, што пасля такiх дзвюх сусветных войнаў, а ў першую тут праходзiў фронт, сядзiба захавалася!

Неўзабаве адышоў у нябыт конезавод i сядзiба перайшла мясцоваму калгасу. У падвалах дома зрабiлi сховiшча для гароднiны. А затым сядзiба была аб’яўлена помнiкам i калгас пакiнуў яе. Дзесьцi год таму давялося зноў пабываць у Грушаўцы. I ў падвале ўбачыў старадаўнiя дубовыя дзверы, з якiх былi зроблены перагародкi для бульбы, буракоў цi яшчэ нечага там. Выкладзеная паўкругам столь скляпення сведчыла, што гэта старадаўнi мур, а калi падняцца ў пакоi, то там ужо не ўбачыш распiсаных сценаў i камiнаў з дарагой кафлi. Усё вынiшчана i скрадзена. Паркет, камiны-печы разбураны, рамы выбiтыя, усё, што мела каштоўнасць, расцягнулi. I рабiлi гэта часта заезджыя шукальнiкi старадаўняга. Трапiлася на вочы нейкая жалязяка, то чаму б не ўзяць? А цэглу i дошкi мог прыхапiць i мясцовы люд. Давялося пачуць, што нехта выкарыстаў паркет з сядзiбы пры будоўлi свайго дома.

Калi на помнiку павесiць толькi шыльду, што ён ахоўваецца, а не зрабiць нiякiх захадаў па яго ахове, то вынiк будзе нулявым.

* * *

На мясцовым узроўнi, асаблiва калi ў райцэнтр прыязджаюць госцi цi праводзяцца нейкiя мерапрыемствы, сядзiбу ў Грушаўцы ўспамiнаюць, не забываюць i яе знакамiтага гаспадара. Але пытанне аб рэстаўрацыi сядзiбы не стаiць, бо няма грошай для гэтага. Пакуль што зроблены праект аднаўлення пахавальнага склепа, пабудаванага ў стылi неаготыкi, але i закансерваваць помнiк архiтэктуры не ўдалося па той жа прычыне — недахопу фiнансаў.

Пасля распаду Саюза быццам бы за мяжой знайшоўся iнвестар, якi хацеў адрадзiць сядзiбу, але на сваiх умовах. Усё засталося, як i было, бо няма адпаведных законаў.

У многiх краiнах замкi, палацы, манастыры, якiя ўяўляюцць гiстарычную цi мастацкую цiкавасць, прадаюцца часта за сiмвалiчную цану, але перад новым уладальнiкам ставiцца ўмова: будынак неабходна адрэстаўраваць i падтрымлiваць у iм парадак. А каб гэта выканаць, патрэбны вялiкiя фiнансавыя ўкладаннi. Скажам, прывесцi ў належны стан сядзiбу ў Грушаўцы: аднавiць жылы дом, два флiгелi, пахавальны склеп, аранжарэю, канюшнi, пуню, бровар, парк — пад сiлу толькi дзяржаве.

У такiм стане сядзiба ў Грушаўцы апынулася найперш таму, што падчас пабудовы сацыялiзму на старадаўнiя помнiкi мала звярталi ўвагі. Успомнiм, што прывесцi ў парадак Навагрудак, Нясвiж цi падняць з руiн Мiрскi замак удалося толькi ў незалежнай Беларусi. А, па-другое, мы i самi не заўсёды цэнiм сваю спадчыну i гiсторыю, бо гэтаму нас асаблiва i не вучылi. А калi людзi разбiраюць помнiкi архiтэктуры, то хто ў гэтым вiнаваты?

* * *

Часта духоўнасць падмяняецца рэлiгiйнасцю, хоць першае паняцце значна шырэйшае. Духоўна багаты чалавек не толькi адукаваны, але i цесна звязаны з гiстарычна-культурнай спадчынай народа. Мiнулае змянiць ужо немагчыма, але i ўзвесцi будучыню без падмурка, закладзенага продкамi, — справа марная.

Сымон Свiстуновiч.

12

Усе дарогі вядуць у «Рым» — У Навагрудку таксама
http://zviazda.by/wp-content/uploads/2013/07/1375185287771_30-8-216x160.jpg

Едучы падарожнічаць у гістарычную сталіцу Беларусі (а дакладней Вялікага Княства Літоўскага), не забудзьце завітаць у бар «Рым». Калі абедаць у Навагрудку, дык менавіта тут.

Пра бар «Рым» я шмат чула да таго, як давялося ўпершыню сюды трапіць. Мае сябры, што аб’ездзілі літаральна ўсю Беларусь, лічаць гэтае месца ў нечым культавым. Вось ён, прытулак вандроўніка, што і ў замку пабываў, і наведаў музей Адама Міцкевіча, і на курган, насыпаны ў яго гонар, падняўся. Таксама і каля гары Міндоўга пастаяў, і ў адрэстаўраваным Касцёле Перамянення Пана, або Фары Вітаўта, памаліўся… Падумаўшы пра духоўнае, самы час спатоліць і фізічнае — зазірнуць у «Рым».

Будынак бара пабудаваны ў 1900 годзе і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Як вядома, Навагрудак — самы «высокі» горад, ды і гэтае збудаванне знаходзіцца на гары: акурат у цэнтры горада на плошчы Леніна. Бар захаваў свой гістарычны дух і таму вабіць усіх аматараў даўніны.

Калі трапляеш унутр адметнага аўтэнтычнага фасаду, нічога такога, што моцна ўражвала б, не бачыш. Бар збольшага мае савецка-сучасны выгляд. Аднак усё вытрымана, зроблена з густам. Сцены ўпрыгожваюць невялічкія карціны.

Тут жа стаіць музычны аўтамат, на якім можна выбіраць песні. А спрытныя афіцыянткі вельмі хуценька пададуць абед з першага, другога і трэцяга, нават калі ты адзіны наведвальнік на гэты час. Таму можна не хвалявацца, што з-за непрадбачаных затрымак не паспееш на аўтобус, мяркуючы вандраваць далей. Тым больш, што дарога да аўтавакзала збягае ўніз з даволі крутой гары: мінае пару старых навагрудскіх вуліц — і ты на месцы.

Дакладна не ведаю, але, здаецца, не захаваліся ў нас старыя корчмы, якія б і сёння дзейнічалі ў тым або іншым выглядзе. Ды і бар «Рым» на карчму не цягне: пабудаваны нашмат пазней. Аднак хочацца адзначыць, што ў ранейшыя часы месцы, зробленыя для таго, каб у іх можна было падсілкавацца, выконвалі не толькі гэтую ролю — запоўніць страўнік ці прапусціць кілішак. Яны былі месцам, дзе можна было адпачнуць з дарогі ці нават заначаваць, даведацца пра апошнія падзеі і знайсці неабходных людзей.

Беларускі архітэктар Армен Сардараў піша, што на працягу стагоддзяў карчма была месцам, якое збірала людзей з «нізоў» і дзе, акрамя зносін, можна было пачуць навіны, далучыцца да мастацтва праз музыку і танцы, проста адпачыць і павесяліцца. Карчма адначасова была і «піцейнай» установай з усімі тыповымі для такіх месцаў рысамі, дзе маглі падмануць, абакрасці ці нават збіць. А галоўнае — «гарэлка», якая збівае з панталыку. Уладзіслаў Сыракомля з горыччу пісаў: «Тут дапытваюцца толькі трох прадметаў: гарэлкі, гарэлкі і гарэлкі».

У той жа час роля карчмы ў грамадстве была не такой простай. Пасля царквы і касцёла гэта было другое месца грамадскіх збораў. І важна, што гэтыя зборы былі досыць дэмакратычнымі: «У лазні і карчме ўсе роўныя», — казалі людзі.

Дык дзе ж пагутарыць і адвесці душу, як не ў карчме ці добрым бары?… І калі ўсе дарогі вядуць у Рым, то і Навагрудак не трэба рабіць выключэннем.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

13

Доброго времени суток Уважаемые форумчане, братья-комрадо, любители истории Родного края и просто неравнодушные люди.
Я у Вас новичок, так что прошу не судить строго.
Обращаюсь к Вам с ОГРОМНОЙ просьбой помочь, подсказать, направить в нужное русло поиска.
Речь пойдет о Ваших земляках живших в Новогрудке с 1906г.
После окончания Русско-Японской войны один из старших офицеров (возможно по фамилии Николаев или Пелавенч, или Белавинцев, а может и нет) в 1905г., вывез из Китая мальчонку-китайца в Россию и уехал с ним к своей семье в Минск. Мальчонка (это мой дед) жил в семье этого офицера в качестве прислуги.
В результате революции (1905-1907гг.) в 1906г. он был убит и его семья переехала жить в г. Новогрудок Минской Губернии.
Об офицере известно, что он был не молод т.к. имел жену, двоих сыновей:
- Борис – старший сын, Штабс-капитан, - Николай – Подпоручик, и двух дочерей, одна из них была замужем за офицером.
В 1910 г. мальчонка-китаец принимает крещение, покидает офицерскую семь и уезжает из Новогрудка, дальнейшие связи потерны.
Я понимаю, что исходящей информации ничтожно мало, но и Ваш город хоть и знаменит, но в 1906г. он насчитывал не более 8200 жителей. А учитывая, что искомая семья принадлежала к военной интеллигенции, круг существенно сужается.
Безумно хочется найти хоть какую-то информацию об искомой семье:
- Возможно, в исторических источниках Вашего города есть информация о семье военнослужащих осевших в Новогрудке и имеющих в качестве прислуги мальчонку–китайца.
- Возможно, Вы порекомендуете историков, энтузиастов, фанатов истории Вашего города способных порекомендовать, подсказать, направить в нужное русло поиска.
- Возможно сохранились архивы того времени;
- Возможно, есть  сведения о семейных захоронениях на дореволюционных кладбищах.

Заранее благодарен.
С Уважением, моя почта: mtc-uln@yandex.ru

14

Nikodin073 написал(а):

Доброго времени суток Уважаемые форумчане, братья-комрадо, любители истории Родного края и просто неравнодушные люди.
Я у Вас новичок, так что прошу не судить строго.
Обращаюсь к Вам с ОГРОМНОЙ просьбой помочь, подсказать, направить в нужное русло поиска.
Речь пойдет о Ваших земляках живших в Новогрудке с 1906г.
После окончания Русско-Японской войны один из старших офицеров (возможно по фамилии Николаев или Пелавенч, или Белавинцев, а может и нет) в 1905г., вывез из Китая мальчонку-китайца в Россию и уехал с ним к своей семье в Минск. Мальчонка (это мой дед) жил в семье этого офицера в качестве прислуги.
В результате революции (1905-1907гг.) в 1906г. он был убит и его семья переехала жить в г. Новогрудок Минской Губернии.
Об офицере известно, что он был не молод т.к. имел жену, двоих сыновей:
- Борис – старший сын, Штабс-капитан, - Николай – Подпоручик, и двух дочерей, одна из них была замужем за офицером.
В 1910 г. мальчонка-китаец принимает крещение, покидает офицерскую семь и уезжает из Новогрудка, дальнейшие связи потерны.
Я понимаю, что исходящей информации ничтожно мало, но и Ваш город хоть и знаменит, но в 1906г. он насчитывал не более 8200 жителей. А учитывая, что искомая семья принадлежала к военной интеллигенции, круг существенно сужается.
Безумно хочется найти хоть какую-то информацию об искомой семье:
- Возможно, в исторических источниках Вашего города есть информация о семье военнослужащих осевших в Новогрудке и имеющих в качестве прислуги мальчонку–китайца.
- Возможно, Вы порекомендуете историков, энтузиастов, фанатов истории Вашего города способных порекомендовать, подсказать, направить в нужное русло поиска.
- Возможно сохранились архивы того времени;
- Возможно, есть  сведения о семейных захоронениях на дореволюционных кладбищах.

Заранее благодарен.
С Уважением, моя почта: mtc-uln@yandex.ru


Посмотрю на старом городском кладбище, может, отыщутся хоть какие-то сведения, хотя бы о том, что кто-то из них похоронен на новогрудском кладбище..

15

Практически нереально найти следы...

Отредактировано VadimDM (25-03-2016 05:46:57)

16

Спасибо парни.
В инете случайно нашел сайт (http://gaiba.narod.ru/gaiba.html) Вашего земляка историка ГАЙБА Мікалай Паўлавіч, человека, много лет отдавшего изучению истории Новогрудка.
Но с сайта не получается отправить ему сообщение (может я что то не так делаю). Вам этот человек не знаком? Может есть его контакты?
Может быть есть в Вашем городе какие то исторические клубы, или любители краеведения, будьте так любезны подскажите контакты.
Заранее благодарен.

17

ПЯТЬ ЛЮБОПЫТНЫХ ФАКТОВ ИЗ ИСТОРИИ НОВОГРУДКА

Факт 1. На новогрудских улицах уже в XI веке были настланы дощатые полы, поставлены кирпично-глинобитные печи, дома имели застекленные окна, хотя считается, что на Руси и на Полоччине в XII веке стекло было очень дорогим и его ставили только в крупных каменных храмах.

Факт 2. Новогрудок  является самым "высокогорным" городом Беларуси. Замковая гора расположена на высоте 323 метра над уровнем моря. Температура воздуха в зимние месяцы здесь на несколько градусов ниже, чем в окрестных городах и деревнях. Сама природа выбрала это место, создав высокую гряду, - вторую по высоте на большой равнине до самого Балтийского моря.

Факт 3. Именно благодаря труднодоступности этой местности, новогрудский холм был избран для поселения. Не зря здесь шутят, что по городу можно ходить только вверх или вниз. Все старые улицы поднимаются к историческому центру города - к замку, либо спускаются от него. Еще Адам Мицкевич сравнивал родные пригорки и луга со Швейцарией.

Факт 4. В 1511 году городу было дано Магдебургское право, а в 1595 был получен и собственный герб: на красном фоне изображен архангел Михаил с крыльями за спиной, одетый в черный панцирь и держащий в одной руке меч, а в другой - весы. Герб уникален тем, что другого "черного ангела" не было нигде в христианской эпохе, ведь ангел должен быть белым!

Факт 5. В своей балладе "Наваградский замок" наш знаменитый поэт и фольклорист Ян Чачот, близкий друг Адама Мицкевича, приводит народное предание, согласно которому шведы, не сумев силой взять замок, пошли на хитрость. Они подослали к князю шведскую красавицу. Тот полюбил ее и предложил руку и сердце. Красавица согласилась при условии сдачи замка шведам без боя, пообещав, что не даст разрушить замок и обидеть людей. Шведы вошли в замок, ограбили и разрушили его, убив последних оставшихся в живых защитников.

18

Nikodin073 написал(а):

Спасибо парни.
В инете случайно нашел сайт (http://gaiba.narod.ru/gaiba.html) Вашего земляка историка ГАЙБА Мікалай Паўлавіч, человека, много лет отдавшего изучению истории Новогрудка.
Но с сайта не получается отправить ему сообщение (может я что то не так делаю). Вам этот человек не знаком? Может есть его контакты?
Может быть есть в Вашем городе какие то исторические клубы, или любители краеведения, будьте так любезны подскажите контакты.
Заранее благодарен.


Николай Гайба

взято отсюда: http://www.navahrudak.narod.ru/

Тэл.: (01597) 232-67, E-mail: gaiba@tut.by

Отредактировано AdMin (12-07-2016 17:48:09)

19

Что то заглохла тема. Up!

20

adler написал(а):

Что то заглохла тема. Up!


Красаучег! ))) Апни лучше сюда материалов, чем постить всякую фуйню.


Вы здесь » Новогрудок 323 » История Новогрудка » История Новогрудка и окрестностей


Рейтинг форумов | Создать форум бесплатно © 2007–2019 «QuadroSystems» LLC